Запрашаем узяць удзел у Беларуска-Нямецкім Форуме PRodvizhenie-2020.
Імпрэза адбудзецца 21-22 лістапада ў Мінску і збярэ прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны.
Удзельнікі Форума змогуць пазнаёміцца з вынікамі праграмы PRodvizhenie за 2018-2020 гады, лепшымі практыкамі працы яе выпускнікоў, узяць удзел у майстар-класах вядучых беларускіх экспертаў у галіне PR, а таксама ў ток-шоу, прысвечаным планаванню сувязяў з грамадскасцю ў новых рэаліях, звязаных з пандэміяй і палітычным крызісам у краіне.
У межах Форума будзе працаваць IdeaLab – творчая лабараторыя, у час якой можна будзе распрацаваць канцэпцыі сумесных праектаў. Арганізатары Форума дапамогуць камандам-пераможцам IdeaLab у пошуку нямецкіх партнёраў для рэалізацыі сваіх ідэй.
“Разынкай” імпрэзы стане ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшы PR-матэрыялы, а таксама на лепшае адукацыйнае мерапрыемства.
Гэтыя конкурсы ладзіліся ў межах сёлетняй праграмы PRodvizhenie-2020, накіраванай на павышэнне кампетэнтнасці актывістаў рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў Беларусі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў.
Заявіцца на Форум можна да 17 лістапада https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSchuZa31gAUndOC8i1NLXKTn6ASWkSx119hoTzNnkfYn-YH5A/viewform
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца ўдзельнікі і выпускнікі праграмы PRodvizhenie 2018-2020 гг., аднак заяўкі ад прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў (асабліва рэгіянальных) таксама вітаюцца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *