
Як былы школьны работнік змяніў прафесію
Маладзечанец Сяргей Сідаровіч працаваў у школе за 150 рублёў за паўстаўкі. Але дзякуючы ініцыятыве «Сумленныя людзі» змог атрымаць дадатковае навучанне і цяпер шукае працу. Расказваем пра досвед Сяргея.
Сяргей скончыў маладзечанскую школу №5, а пасля паступіў ў Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж на спецыяльнасць тэхніка-праграміста. Шукаў месца для пераддыпломнай практыкі. У маладога чалавека было размеркаванне па Гродзенскай вобласці, таму што вучыўся ў Ашмянах. Дырэктар сярэдняй школы №9 Юры Вяршыцкі прыняў маладога спецыяліста. Ужо падчас практыкі прапанаваў падпісаць запыт на адпрацоўку.
Заробак 150 рублёў
Сяргею было зручна застацца на адпрацоўцы ў родным горадзе. У школе працаваў па спецыяльнасці інжынер-праграміст.
– Праца была максімальна лёгкай, але разнастайнай, – прыгадвае Сідаровіч. – Ад апрацоўкі фота да сістэмнага адміністравання. Неаднаразова па просьбе дырэктара я выязджаў у іншыя бюджэтныя арганізацыі – СШ №1, СШ №5, «Маладзік», аддзел адукацыі. Зарплата складала капейкі, тым больш што ў мяне было паўстаўкі. Але пра гэта папярэдзілі адразу.
За палову стаўкі малады спецыяліст меў каля 150 рублёў чыстымі – гэта без прэмій і іншых надбавак.
Гэта складае палову вызначанай...